Счастливого нового года от критики24.ру критика24.ру
Верный помощник!

РЕГИСТРАЦИЯ
  вход

Вход через VK
забыли пароль?

Проверка сочинений
Заказать сочинение




Некалькi радкоў пра смяротнае пакаранне (Сочинения на Украинском языке)

Добры дзень усім тым, з кім сёння яшчэ не павіталіся! У сваім выступленні хачу закрануць праблему смяротнага пакарання, актуальную ва ўсе часы чалавечай гісторыі. Спачатку раскажу адну гісторыю.

Чарнаскуры чатырнаццацігадовы падлетак Джордж Стинни аднойчы пагаварыў з двума белымі дзяўчынкамі.

Я не ведаю, ці вінаваты хлопчык сапраўды. Мала хто ведае. Але мараль гісторыі ў тым, што чалавеку ўласціва памыляцца. І гэтая памылка можа каштаваць каму-небудзь жыцця. І гэта першае, чаму я супраць смяротнага пакарання.

Чалавечае жыццё. Что яно значыць для нас сёння? Ці варта яно нашага абмеркавання? Пытанне добрае. Кожны вырашае яго для сабе сам. Я раскажу толькі пра адзін даволі важны дакумент, які адлюстроўвае пераасэнсаванне сумнага вопыту чалавецтва у прошлым стагоддзі.

Праз 3 гады пасля сканчэння Другой сусветнай вайны ААН прыняла Агульную дэкларацыю правоў чалавека. Хутчэй за ўсё, нікому з вас не вядома значнасць гэтай “паперкі”. Але на яе палажэннях строіцца сённяшняя палітыка сусветнага супольніцтва ў галіне правоў чалавека. Іменна яна стала асновай сучасных рухаў супраць расізму, гомасэксуалізму, рухаў, накіраваных на ўстанаўленне роўнасці мужчын і жанчын, сцвярджэння правоў дзяцей. І вось, артыкул пяты гэтай дэкларацыы сцвярджае: “…”. Згодна яму, смяротнае пакаранне не мае права на існаванне. Іменна таму ўсе краіны, як мінімум, Еўропы адмовіліся ад гэтага віда пакарання ў сваёй судовай практыцы. Усе, акрамя Беларусі. Таму што «У нас на референдуме решён этот вопрос. И я уважаю свой народ. Я не могу отменить самолично решение, которое принял народ. Если мы это захотим сделать, то надо вынести вопрос на референдум. Если мы сегодня вынесем вопрос о смертной казни на референдум — мне не надо вам рассказывать: знаете, какой будет результат». Аднак гэта праўда: сацыялагічныя даследванні паказваюць, што беларусы сёння не гатовы да адмены смяротнага пакарання. І іх часам магчыма зразумець. Але гэта не нагода ўраду адмаўляцца ад курсу гуманізацыі палітыкі краіны. Ён на тое і ўрад, каб умець адхіліцца ад эмоцый і пачуццяў, якія часам бяруць верх над простым чалавекам. Тых эмоцый, што спараждаюць толькі новыя забойства. Трэба паважать жыццё кожнага чалавека, нягледзячы на тое, колькі грахоў ён стварыў за сваё жыццё. Трэба парушыць гэты вечны круг нянавісці і непавагі. Для многіх, я упэўнены, гучыць, як слабы аргумент, але гэта другое, чаму я супраць смяротнага пакарання.

“Але смяротнае пакаранне з’яўляецца стрымальным фактарам для тых, хто мабыць хоча здзейсніць злачынства”, — скажаце вы. Але я вас расчарую. Згодна са статыстыкай, факт наяўнасці смяротнага пакарання ў краіне, ніякім чынам не адлюстроўвецца на колькасці і характары злачынстваў. Так, у СССР у 1961 годзе была ўведзена гэтая выключная мера пакарання за згвалтаванне з кваліфікуючымі прыкметамі. А праз 2 гады статыстыка паказала, што колькасць такіх злачынстваў павялічылася ўдвая. Акрамя таго, павялічылася і колькасць забойстваў пры згвалтаванні, бо злачынец баяўся смерці і забіваў адзінага відавочца — ахвяру. Такім чынам, смяротнае пакаранне не толькі не адпавядае агульным чалавечым кашноўнасцям, але і ніяк не паляпшае (а часам і пагаршае) становішча ў крэмінальным сектары. І гэта трэцяе, чаму я супраць смяротнага пакарання.

Зразумела, што гэта, само сабою, не поўны шэраг аргументаў, якія даказваюць маю пазіцыю. Бо гэтае пытанне шматбаковае і цяжкае і каб раскрыць яго, не хопіць нават гадзіны, не тое што 5-7 хвілін. Адмена смяротнага пакарання — доказ прыхільнаці агульначалавечым маральным і рэлігійным каштоўнасцям. Гэта барацьба за чалавечую годнасць і негвалтоўнасць. І таму кожны, хто лічыць сабе прыхільнікам названых прынцыпаў павінен выступаць супраць смяротнага пакарання і абавязкова растлумачваць сваю пазіцыю свайму асяроддзю і грамадскасці ў цэлым.

Обновлено:
Опубликовал(а):

Внимание!
Если Вы заметили ошибку или опечатку, выделите текст и нажмите Ctrl+Enter.
Тем самым окажете неоценимую пользу проекту и другим читателям.

Спасибо за внимание.

.